Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музейны занятак " Хата ўцехамі багата"

 Музейны занятак “Хата ўцехамі багата

Выхавальнік ГПД: Яўсеева Р.А.

Мэта: паглыбленне ведаў дзяцей аб беларускіх традыцыях; выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

Задачы

  1. выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор, узбагачаць іх лексічны запас.
  2.  садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняццяў «традыцыя», «звычай», пачуццё гонару за сваю краіну;
  3.  далучаць вучняў да вытокаў беларускай народнай культуры;
  4.  выхоўваць паважлівае стаўленне да традыцый і звычаяў беларускага народа.
  5. стварэннее на пасядзелках атмасферы радасці, добразычлівасці, замілавання беларускай мовай, уменнем беларусаў працаваць і адпачываць.

Абсталяванне: ілюстрацыі з рознымі святамі беларусаў, беларускія стравы,вянкі,фанаграмы      песні           ічастушак
 

Ход занятка

Сябры! Сёння мы з вамі пагаворым аб традыцыях і звычаях беларускага народа. Гісторыя беларускага народа і яго быт цесна сплятаўся з традыцыйнымі святамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Традыцыі беражліва выконваліся і захоўвалі гістарычныя асновы павагі да зямлі-матухны, працы чалавека і яго клопаце аб прыродзе. Беларускаму народу дорогі яго традыцыі, святы. Гісторык старажытнасці Герадот сказаў так: "калі б даць усім народам на свеце, выбіраць самыя лепшыя звычаі і норавы, то кожны народ абраў бы свае ўласныя, так як кожны народ перакананы, што яго ўласныя звычаі і лад жыцця лепшыя». Абрады і традыцыі, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве.

Прыйшлі Максы, Сашы, Каці.

Пыйшлі  Улляны, Дзімы,Насці.

Дом вяселлем напаўняем,

Весяліцца запрашаем!

Першы этап. “Уцеха”.

Настаўнік пачынае пасядзелкі з пытання: Ці ўсе прысутныя ведаюць, што азначае слова “ўцеха”? Уцеха – ад слова “цешыць”, гэта значыць забаўляць.

         Настаўнік расказвае, што калісьці доўгімі асеннімі і зімнімі вечарамі ў хаце самых гасцінных гаспадароў збіраліся разам хлопцы і дзяўчаты. Гэтыя зборышчыносяць назву “пасядзелак” (ад слова “сядзець”, “пасядзець”), хоць прыходзілі туды з якой-небудзь работай.

         На пасядзелкі бацькі бралі сваіх дзяцей. Туды прыносілі гасцінцы: сланечнік, арэхі, цукеркі, пірагі. Акрамя таго, спявалі песні, жартавалі.

         Звяртаецца ўвага дзяцей, што пасядзелкі – гэта не толькі забавы, але і праца, творчасць людзей і інш. Пра гэта ёсць верш:

Што такое пасядзелкі?

Гэта зусім не бяздзелкі:

Гэта творчасць, гэта праца,

Гэта – песня, гэта – смех,

Гэта – радасць для ўсіх!

         Другі этап. “Заклічкі”.

Настаўнік тлумачыць, што заклічка – гэта такі прыгавор, у якім выказваецца вялікае жаданне чаго-небудзь. Напрыклад, заклікалі снег, каб быць з хлебам:

Снег, сняжок,

Сейся на лужок,

Сыпся на палі,

Каб мы з хлебам былі.

Бусел, бусел калода,
Што заўтра будзе –
Дождж ці пагода?
Калі сонейка – кружыся,
Калі дожджык, то садзіся.

Грыбочкі, грыбочкі,
Пакажыце лабочкі.
Я вас не пакіну –
Забяру ў карзіну.

Прыспары мне, Спарыш,(персанаж звязаны з добрым ураджаем)

І ў доме,і ў полі,

І ў гумне,і ў двары,

І ў клеці,і ў печы.

У клеці – корабам,

У печы – пірагом.

Ідзі, ідзі, дожджыку,

Звару табе боршчыку.

Пастаўлю пад елкаю,

Накрыю талеркаю,

Сама пакаштую,

Цябе пачастую.

Настаўнік запытваецца ў дзяцей, чаму людзі так чакалі і жадалі снегу,дажджу?

Звяртаецца ўвага дзяцей на вялікае жаданне людзьмі дажджу.

Трэці эпат. “Забаўлянкі ”.

- А хто ж рыхтаваў цікавыя забаўлянкі? – запытвае настаўнік. Даецца слова дзецям, якія выконвалі гэтае даручэнне.

         Дзеці  інсцэніруюць забаўлянку:

Мышка, мышка, дзе была?

Была ў пана караля.

Што рабіла? – Лыжкі мыла.

А што далі? – Кусок сала.

Дзе паклала? – Пад лаўкаю.

Чым накрыла? – Халяўкаю.

Дзе падзела? – Кошка з’ела.

Кую, кую ножку -
Паедзем у дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры,
Дарожка крывая,
Кабылка храмая,
А ножка малая.

Шла каза рагатая,
Парола дзіця пузатае,
Шоў следам ваўчок,
Шчыпнуў за бачок.

  • Ладу,ладу,ладкі,

    Дзе былі?

  • У бабкі.
  • Ашто елі?
  • Кашку.
  • А што пілі?
  • Малачко.

    Бабулька казала,

    Як нас частавала:

-   Прыходзьце частей,

    Пачастую смачней:

    Дам вам сыраквашкі,

    Бярозавай кашкі.

Ладу – ладу – ладкі,

Пабіліся бабкі.

За камочак цеста

Ды пасярод места;

Селі ў запечку,

З’елі перапечку.

Засталіся крошкі,

Іх паелі кошкі.

         Настаўнік прапануе ўдзельнікам пасядзелак успомніць экспромтам якія-небудзь забаўлянкі.

(Сарока, варона кашу варыла…,Бож'я кароўка ляці на небка …,Баю,баюшкі,баю не лажыся на краю …).

         Чацвёрты этап. “Лічылкі”.

Настаўнік звяртаецца да дзяцей:

  • Хто ведае якія-небудзь лічылкі? Неабавязкова на беларускай мове, можна і на рускай.

Дзеці называюць:

Пятро, пятро,                        Кацілася торба

Падай вядро.                         З вялікага горба,

Карове піць -                         А ў той торбе хлеб, пшаніца,

Табежмурыць.                       Хто з кім хоцча – з тым дзяліся.

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

Раз, два,тры

Кошкай будзеш – ты.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,          Раз, два, тры ,чатыры,
Выйшаў зайчык пагуляць,             Кошку грамаце вучылі:
А за зайцам шэры воўк,                 Не чытаць, не пісаць,
Воўк у зайцах знае толк.               А за мышкамі скакаць.

Пяты этап. “Песні і прыпеўкі”.

Гарманіст, а ну давай

Весялей нам заіграй.

Заспяваю я прыпеўкі,

Ты за мною паспявай.

А скрыпка, далі бог,

Не жалей маіх ног.

Мае ножкі не баляць,

Яны хочуць танцаваць.

Эх, колькі ж нас –

Адна жменечка.

Пагуляй жа са мной

Хлопец, Жэнечка.

Танцавала рыба з ракам,

А цыбуля з часнаком.

Красна дзеўка танцавала

З такім слаўным дзецюком.

Рада, рада была баба,

Што дзед утапіўся.

Ліха ж я яму надала,

За куст ухапіўся.

Ай,гармонь мая тальянка,

За ракой жыве Мар’ янка.

Калі б меў я чаўначок.

Пераплыў бы на той бок.

Як гармоню пачуюць,

Ногі самі танцуюць.

Мае ногі не баляць.

Яны хочуць танцаваць.

Ох,і сеяла Ульяніца лянок,

Ох, і сеяла Іванаўна лянок!

Прыпеў:

Ох, сэрца -  лянок,

Мая радасць ты ,лянок!

Усё бялюсенькі кужалек!

Ох, палола Ульяніца лянок,

Ох, палола Іванаўна лянок!

Ох,і рвала Ульяніца лянок,

Ох, і рвала Іванаўна лянок!

А сарваўшы, у снапочкі ставіла,

А сарваўшы, у снапочкі ставіла.

Ох,і слала Ульяніца лянок,

Ох, і слала Іванаўна лянок!

Ох,і сеяла Ульяніца лянок,

Ох, і сеяла Іванаўна лянок!

Ох,і прала Ульяніца лянок,

Ох, і прала Іванаўна лянок!

Ох,і ткала Ульяніца лянок,

Ох, і ткала Іванаўна лянок!

А саткаўшы, ды сарочак нашыла,

А саткаўшы, ды бялёных нашыла!

         Шосты этап. “Прыказкі і прымаўкі”.

Дзецічытаюць прыказкі і прымаўкамі, якія пачулі ці знайшлі:

Ногі носяць, а рукі кормяць.

Каб смачна есці і хораша жыць, трэба многа рабіць.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Нічога само не зробіцца.

Не так легка зрабіць, як сказаць.

Сумленная праца — наша багацце.

Работу словам не заменіш.

Праўда даражэй за грошы.

Пры сонейку цёпла, пры матулі добра.

Устанеш рана — зробіш многа.

Спачатку падумай, потым гавары.

Адклад не ідзе ў лад.

Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Шануй бацьку з маткаю: другіх не знойдзеш.

Птушцы- воля, чалавеку – мір.

Сам добры – людзі добрыя.

Адклад не ідзе ў лад.

Адна пчала мёду не наносіць.

         Настаўнік арганізуе працу па асэнсаванню дзяцьмі зместу той ці іншай прыказкі.

         Сёмы этап. “Вітанні і пажаданні”.

Настаўнік вядзе гутарку аб тым, што ў кожнага народа ёсць свае словы, якімі яны вітаюць кожнага.

  • Як вітаюцца беларусы? – запытвае ён у дзяцей і дарослых.
  • Дзень дорбы.
  • Добры дзень вам!
  • Дзень добры ў хату!..
  • Добрага дня!
  • Добрага ранку!
  • Здаровенькія былі!
  • З панядзелкам вас (аўторкам і г.д.)!
  • Прывітанне!
  • Хлеб-соль! (Просім есці).

Выказваюцца пажаданні:

  • Усяго добрага!
  • Усяго найлепшага!
  • Спешна табе!
  • Спорна вам!
  • Каб вам вялося!
  • Лавіся, рыбка, малая і вялікая!

Восьмы этап. “Гульні”.

         Гульня “Слуцкія паясы”.Двум ўдзельнікам вядучы дае саматканы пояс даўжынёй 6 м. Яны бяруць пояс за канцы, а вядучы трымае яго пасярэдзіне. Па знаку вядучага пад хуткую музыку ўдзелінікі накручваюць на сябе пояс, а калі дойдуць да сярэдзіны, тут жа пачынаюць раскручвацца.

Гульня “Пеўні”.

Два ўдзельнікі стоячы на адной назе стараюцца выкінуць з круга адзін аднаго.

Дзевяты этап. “Загадкі”.

Ляціць – маўчыць,

Ляжыць – маўчыць,

А як памрэ – дык зараве!

(Снег)

Без голасу – а вые, 

Без рук – а абрусы сцеліць.

(Завiруха)

У гэтай знаёмай хацiне малой,

Хоць ёсць i цяпло i згода,

Чатыры браты разам жывуць,

А пяты асобна заўседы.

(Рукавiцы).

Прыйшла чорна маці,

Усіх паклала спаці.

(Ноч)

Усіх нас корміць,

А самаесці не просіць.

(Зямля)

Не агонь, а пячэцца.

(Крапіва)

З барадою, а не дзед.

З рагамі, а не бык.

Дояць, а не карова.

Лыка дзярэ,

А лапцей не пляце.

(Каза)

Усіх возіць,

А сам пехатою ходзіць.

(Конь)

Кругленькі маленькі,

А за хвост не падымеш.

(Клубок нітак)

Сам важыць грам,

А ловіць рыбу з кілаграм.

(Кручок)

Дзесяты этап. “Скарагаворкі”.

Вучні расказваюць скарагаворкі падрыхтаваныя дома.

Прыручыць сароку, адна марока, сорак сарок, сорак марок.

Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.

Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

Жабрак жабрака жабраваць вучыў.

Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.

Каму па каму, а каму і два камы.

Клюйце, куры, крупы каля ступы.

Мы бачылі бабра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.

Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп.

Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі.

Трухлявую дзеравіну дзятлы дзяўбуць дзюбамі.

Тры дрывасекі, тры дрываколы на трох дварах дровы кололі.

Настаўнік прапануе вучням паўтарыць скарагаворкі пачутыя  ўпершыню.

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў хаце.

Абрады і традыцыі, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве. Аб чым і гаворыцца ў вершы.

Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня;

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.

Вынік :Вы ўбачылі, колькіцікавага, таямнічагаў гісторыі нашай краіны. Мы дакранулісятолькі дамаленькайяе часткі. Калі вы будзіце цікавіцца гісторыяй роднага края, то вы адкрыецеі іншыя старонкі беларускіх традыцый.
Рэфлексія:А зараз я прапаную вам выказаць свае адносіны да нашага свята.Калі вам спадабалася і вы даведаліся аб чымсці новым цікавым, то пастаўце кветкі ў гэты гарлачык.

У заканчэнні дзеці спяваюць песню “ Бывайце здаровы…”

(Дзецічастуюцца беларускімі нацыянальнымістравамі).

Слоўнікавая работа.

Традыцыі. Звычай, парадак, нормы паводзін. Якія перадаюцца ад папярэдняга да наступнага пакалення.

Звычай. Агульнапрыняты,здаўна заведзены парадак у грамадскіх паводзінах. Прывычка.(звычай рана ўставаць)

Жабрак. Бядняк, які жыў з міластыні.

Дзядзінец.Прасторны, шырокі двор.

Халяўка.Галянішча бота.

Кужалёк. Валакноачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна.

Клець. Кладоўка пры  хаце або асобна ад яе.

Гумно.Вялікаяхалодная будыніна для складвання і абмалота збожжа.

Дзеравіна. Верхні травяністы слой глебы.

Сумленны.Які вызначаецца высокімі маральнымі якасцямі,станоўчы, праўдзівы.

Гасцінны. Які любіць прымаць і частаваць гасцей. Прыветны, сардэчны.

Разделы сайта